Партрэт Дорыяна Грэя
Autor &Paperback – 6 mai 2026
Упершыню апублікаваны ў 1890 годзе, твор выклікаў скандал у кожным радку прыстойнае грамадства пазнавала сябе. Адзіны раман Оскара Уайльда застаецца адной з самых яркіх залацінак англамоўнай літаратуры. Гэты твор знішчальнай дасціпнасці на скрыжаванні гатычнай прозы, сацыяльнай сатыры і філасофскай прытчы захапляе сваёй маральнай складанасцю. з хірургічнай дакладнасцю і заразнай весялосцю О. Уайльд выкрывае крывадушнасць і запытвае чытача дзеля чаго ты жывеш?
Пад зіхатлівай паверхняй тэксту цячэ далікатная квір-плыня захапленне мастака Бэзіла Холварда Дорыянам, набрыняная недасказанасцю блізкасць паміж персанажамі і таямнічае жыццё галоўнага героя агучваюць невымоўныя ў пурытанскім грамадстве жаданні. Раман быў выкарыстаны ў судзе як доказ злачыннай разбэшчанасці аўтара. Для яго ж твор стаў зашыфраваным аўтапартрэтам мастака, які разумее кошт прыгожага і небяспеку таемнага.
Preț: 114.71 lei
Puncte Express: 172
Carte tipărită la comandă
Livrare economică 09-23 noiembrie
Livrare prin curier în România Termenul estimat este afișat lângă disponibilitate.
Transport gratuit de la 400.00 lei Plată online sau ramburs, în funcție de opțiunile comenzii.
Retur gratuit în 14 zile Comandă securizată și suport în română.
Specificații
ISBN-13: 9781915601353
ISBN-10: 1915601355
Pagini: 294
Dimensiuni: 140 x 210 x 17 mm
Greutate: 0.33 kg
Editura: Skaryna Press
ISBN-10: 1915601355
Pagini: 294
Dimensiuni: 140 x 210 x 17 mm
Greutate: 0.33 kg
Editura: Skaryna Press
Notă biografică
Оскар Уайльд (1854-1900) - бліскучая і трагічная постаць сусветнай літаратуры. Ён нарадзіўся ў Дубліне, атрымаў адукацыю ў Оксфардзе і вельмі хутка скарыў лонданскую публіку сваёй вострай дасціпнасцю, экстравагантнасцю і - так выглядала - невычэрпным талентам да афарызму. Ён станавіўся, так бы мовіць, самым папулярным прадметам для размоў у салоне - у любым салоне.За яркімі манерамі хаваўся пісьменнік надзвычайнай глыбіні. П'есы, паэзія, эсэ і адзіны раман О. Уайльда падымаюць пытанні эстэтыкі, маралі, ідэнтычнасці, а таксама - крывадушша і бязлітасці добрапрыстойнага грамадства, якое патрабуе паслухмянасці, але патаемна захапляецца безліччу трансгрэсій. Жыццё О. Уайльда скончылася катастрофай ён быў асуджаны і пакараны за тое, кім ён быў, а не за тое, што зрабіў. Ён памёр у Парыжы ва ўзросце сарака шасці гадоў, але яго словы перажылі ўсё, што было скіравана супраць яго. Яны працягваюць захапляць, правакаваць і бянтэжыць чытацтва да сёння.